Літоўскія памежнікі заяўляюць аб 22 стрэлах на мяжы з боку Беларусі

Участак літоўска-беларускай мяжы​ / delfi.lt
Участак літоўска-беларускай мяжы​ / delfi.lt

На мяжы Літвы былі зроблены 22 стрэлы з беларускага боку, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Пагранічнікі Літвы ў Лаздзійскім раёне зафіксавалі 20 стрэлаў з тэрыторыі Беларусі, яшчэ два стрэлы былі зроблены днём недалёка ад Шальчынінкскага раёна.

Ужываць службовую зброю на мяжы літоўскім памежнікам і ваенным, якія ім дапамагаюць, не прыйшлося. За мінулыя суткі, з паўночы суботы да нядзелі, памежнікі не пусцілі ў Літву 8 мігрантаў, якія спрабавалі перасекчы мяжу ў забароненых месцах. У пятніцу, 10 снежня, такіх выпадкаў увогуле не было зарэгістравана.

Як паведамляла Еўрарадыё, Літва абсталюе сістэму відэаназірання на мяжы з Беларуссю на ўчастку працягласцю 45 кіламетраў. У 2022 годзе такія сістэмы з'явяцца на ўсёй мяжы з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі