Літва будуе на мяжы з Беларуссю новыя карпусы для размяшчэння мігрантаў
Для размяшчэння мігрантаў у Літве вымушаны былі арганізоўваць палатачныя гарадкі / delfi.lt
Літва плануе пабудаваць на мяжы з Беларуссю новы шматфункцыянальных цэнтр размяшчэння мігрантаў, распавёў у эфіры нацыянальнага радыё LRT начальнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы Рустамас Любаевас.
"Гэта дазволіць палепшыць умовы пражывання як тых замежнікаў, якія звяртаюцца з просьбай аб прадастаўленні прытулку, так і нелегальных мігрантаў", — патлумачыў Любаевас.
Два новых корпусы з'явяцца на тэрыторыі Цэнтра рэгістрацыі замежнікаў у горадзе Пабрадэ. Яны будуць разлічаны на 450 чалавек. Новыя будынкі павінны з'явіцца на працягу бліжэйшых 1,5 гадоў. Іх пабудуюць за кошт сродкаў Еўрасаюза.
На дадзены момант Цэнтр рэгістрацыі замежнікаў у Пабрадэ можа прыняць да 240 чалавек.
У 2021 годзе Літва сутыкнулася з вялікім патокам нелегальных мігрантаў, якія імкнуліся трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі. Калі ў 2020 годзе такіх мігрантаў літоўскія памежнікі затрымалі каля 80, то ў мінулым — больш за 4 тысячы. Са жніўня літоўскія сілавікі пачалі выцясняць іх назад у Беларусь, пасля чаго паток перамясціўся на мяжу Беларусі з Польшчай і Латвіяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.