Літва пакуль не будзе закрываць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Пункт пропуску на літоўскай мяжы / lrt.lt

Пункт пропуску на літоўскай мяжы / lrt.lt

Літва пакуль не будзе закрываць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, заявіла літоўская прэм'ер-міністарка Інгрыда Шыманітэ ў інтэрв'ю рэсурсу LTR. Раней МУС краіны прапанавала закрыць яшчэ і "Лаварышкес" (з беларускага боку "Катлоўка"), і "Райгардас"("Прывалка"). Раней у жніўні на літоўска-беларускай мяжы былі закрытыя пункты пропуску "Шумскас" і "Твярачус" .

"Найбліжэйшым часам сапраўды не будзе рашэнняў пра закрыццё нейкіх дадатковых пастоў. Але ёсць вельмі лагічны план, які ўстанаўлівае, якая колькасць пастоў, праз якія можна перасекчы літоўска-беларускую мяжу, можа быць скарочаная, з чаго пачынаць і дзе заканчваць", — расказала прэм'ер. Паводле яе слоў, Беларусь працягвае заставацца "крыніцай нестабільнасці", краінай кіруе "самаабвешчаны прэзідэнт". Пры гэтым смерць Яўгена Прыгожына, кіраўніка ПВК Вагнера, сітуацыю прынцыпова не мяняе. Паводле Шыманітэ, патрэбны час, каб ацаніць статус і намеры наймітаў "Вагнера" ў Беларусі, паглядзець, ці вернуцца яны на фронт або, магчыма, далучацца да іншых прыватных кампаній.

Тым часам МУС Літвы сёння збірае нараду, дзе ў тым ліку будзе абмяркоўвацца сітуацыя на мяжы. Пра гэта агенцтву BNS паведамілі ў літоўскім Міністэрстве транспарту. Прадстаўнікі гэтага ведамства таксама запрошаныя на сустрэчу.

Нагадаем, напярэдадні адбылася сустрэча кіраўнікоў МУС Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, дзе ў тым ліку абмяркоўвалася пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю. Былі ўзгодненыя ўмовы, пры якіх Польшча, Літва і Латвія гатовыя цалкам закрыць мяжу з Беларуссю. Іх два: узброены інцыдэнт на мяжы адной з краін і арганізаваны масавы прарыў мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі