Літва павялічвае штрафы за парушэнні пры ўвозе наяўных грошай

Новыя штрафы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2024 года / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Новыя штрафы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2024 года / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Літве вырашылі павысіць штрафы за ўвоз у краіну наяўных грошай, якія няправільна пазначаны ў дэкларацыі. Пра гэта піша lrt.lt. Папраўкі да Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і закону "Аб падатковым адміністраванні" на гэтым тыдні зацвердзіў Сейм краіны. Штрафы за першае правапарушэнне складуць ад 390 да 1200 еўра, за паўторнае — ад 1040 да 3900 еўра. Таксама дазваляецца канфіскаваць грошы. Правілы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2024 года.

Міністр фінансаў Гінтарэ Скайстэ, калі некалькі тыдняў таму прадстаўляла Сейму папраўкі, распавяла аб вялікім патоку грашовых сродкаў, якія ўвозяцца ў краіну праз мяжу з Расіяй і Беларуссю. Гэта грошы меркавана з захопленых тэрыторый Украіны. Паводле яе слоў, за два месяцы — у снежні мінулага года і студзені гэтага года — было выяўлена 84 выпадкі, калі грамадзяне Расіі, Беларусі, Польшчы і Літвы спрабавалі завезці ў краіну больш за 41 млн грыўняў (гэта больш за мільён еўра).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі