Літва рыхтуецца ставіць кантэйнернае мястэчка на 40 тысяч мігрантаў

Літва рыхтуецца ставіць кантэйнернае мястэчка на 40 тысяч мігрантаў

Літва рыхтуецца да найгоршага сцэнару з нелегальнымі мігрантамі з Беларусі, піша delfi.lt. У Швянчанскім раёне плануюць паставіць кантэйнернае мястэчка на 40 000 жыхароў.

Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Рустам Любаеў паведаміў журналістам, што цяпер ідуць перамовы з Мінфінам наконт фінансавання гэтых работ. 

Для абсталявання мястэчка была абраная тэрыторыя ў 16 га каля вёскі Аўгуставас. "Там ёсць закінутыя будынкі, да якіх падведзены вадаправод і каналізацыя. Недалёка ёсць электрападстанцыя", — распавядае 
Дырэктарка адміністрацыі мэрыі Швянчаскага раёна Ёвіта Рудэнене.

У САДМ кажуць, што абвешчаны конкурс на куплю 219 кантэйнераў для размяшчэння мігрантаў ў Мядзінінкаі. На гэта вылучана 4,6 мільёна еўра. Аднак рыхтуецца і вялікі конкурс на куплю да 10 000 такіх кантэйнерных домікаў.

Мясіэчка ў Мядзінінкаі павінна быць гатовае да 5 жніўня. Калі купіць кантэйнерныя домікі не паспеюць, давядзецца зноў ставіць намёты.

Прагноз у 40 тысяч нелегальных мігрантаў нядаўна агучыла прэм'ер-міністр краіны Інгрыда Шымонітэ. 

Літоўскія палітыкі назвалі наплыў нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі гібрыднай агрэсіяй. Яны вінавацяць афіцыйны Мінск у патуранні такой міграцыі. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Беларусь у сённяшніх умовах не будзе ахоўваць мяжу з Еўрасаюзам ад наркатрафіку і нелегальнай міграцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі