Літва стварыла магчымасць мігрантам прасіць прытулку ў амбасадзе ў Беларусі
Створана магчымасць, каб мігранты маглі прасіць прытулку ў амбасадзе Літвы ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам, падпісаным літоўскім міністрам абароны Арвідасам Анушаўскасам, паведамляе Delfi.
Новаўвядзенне пачало дзейнічаць 22 верасня.
З пачатку жніўня ў Літву не было прапушчана каля 2,5 тысячы мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі і спрабавалі нелегальна патрапіць у ЕС. Літоўскі бок заяўляў, што ў гэты перыяд не было зафіксавана ніводнага выпадку, каб гэтыя людзі падавалі прашэнні аб прытулку на кантрольна-прапускных пунктах на мяжы. Галоўнай прычынай была адсутнасць дакументаў, якія б сведчылі іх асобы. Прасілі пра прытулак затрыманыя літоўскімі памежнікамі.
Цяпер жа ўсё стала значна прасцей: мігранты могуць звярнуцца ў амбасаду і чакаць адказу, не "штурмуючы" мяжу з Літвой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.