Літва заняла першае месца ў Еўрасаюзе па захворвальнасці на COVID-19

Палата для хворых у літоўскай лякарні / DELFI​
Палата для хворых у літоўскай лякарні / DELFI​

Літва заняла першы радок сярод краін Еўрасаюза па захворвальнасці на каранавірус і другое — па смяротнасці ад гэтай хваробы, паведамляе Delfi са спасылкай на Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў.

Паводле звестак цэнтра, за 14 дзён у Літве фіксуецца 645,7 выпадкаў захворвання на квід на 100 тысяч жыхароў. На другім месцы ў "антырэйтынгу" стаіць Славенія (627 выпадкаў).

Па смяротнасці на мільён жыхароў за 14 дзён Літва займае другое месца (80,5). Лідарам па смяротнасці з'яўляецца Балгарыя (139). Самы нізкі ўзровень смяротнасці зафіксаваны ў Ісландыі і Ліхтэнштэйне — 0 выпадкаў.

Сярэдні паказчык захворвальнасці ў ЕС складае 147 на 100 тысяч жыхароў, смяротнасці — 17 на мільён жыхароў.

Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што Швецыя з 29 верасня зняла амаль усе абмежаванні, якія былі ўведзеныя ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі