Літва сёння пераходзіць на еўра (відэа)

З 1 студзеня 2015 года Літва пераходзіць на агульнаеўрапейскую валюту і стане 19-й краінай еўразоны. Як адзначае тэлеканал Euronews, гэта ўжо другая спроба Літвы, папярэдняя адбылася ў 2007 годзе. Тады яна не ўдалася праз высокі ўзровень інфляцыі. Цяпер жа рост эканомікі краіны паўплываў на станоўчае рашэнне Еўракамісіі. З 2002 года літ быў прывязаны да еўра, і яго курс заставаўся практычна нязменным.

Паводле апошніх апытанняў пераход на еўра падтрымлівае большасць жыхароў Літвы.

У Беларусі здаць літы можна было да 20 снежня, у Літве — неабмежаваны час

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі