Ліз Трас прыняла прапанову Уладзіміра Зяленскага наведаць Украіну
Першым замежным палітыкам, з якім Ліз Трас паразмаўляла пасля свайго прызначэння на пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, стаў прэзідэнт Украіны. Пра гэта Уладзімір Зяленскі паведаміў у сваім акаўнце ў Твітары.
Зяленскі запрасіў яе наведаць Украіну і падзякаваў народу Вялікабрытаніі за ваенную і эканамічную дапамогу. "Важна, што Вялікабрытанія гатовая яшчэ больш яе ўмацаваць", — дадаў ён.
Зяленскі паведаміў, што ў размове з Трас абмяркоўваліся гарантыі бяспекі для Украіны, а таксама ўдзел Лондана ў аднаўленні краіны.
Па выніках размовы прэс-сакратар брытанскага ўрада паведаміла, што Трас прыняла прапанову наведаць Украіну.
"У сваёй першай тэлефоннай размове з замежным лідарам пасля ўступлення на пасаду прэм'ер-міністра [Трас] пацвердзіла сваю поўную падтрымку ўкраінскаму лідару і заявіла, што Украіна можа разлічваць на доўгатэрміновую дапамогу Вялікабрытаніі", — перадае Бі-Бі-Сі яе словы.
Яна ўдакладніла, што Трас і Зяленскі абмяркоўвалі "меры, неабходныя для таго, каб перарэзаць паток сродкаў, якія фінансуюць ваенную машыну Пуціна".
Першим серед іноземних лідерів провів розмову з новообраним Прем'єр-міністром @trussliz. Запросив її в . Висловив подяку народу за лідерську оборонну та економічну підтримку . Важливо, що готова до її подальшого посилення. Приділили увагу безпековим гарантіям. 1/2
— Володимир Зеленський (@ZelenskyyUa) September 6, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.