Лукашэнка 18 жніўня адправіўся ў паездку на малую радзіму
18 жніўня Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў працоўную паездку ў Магілёўскую і Віцебскую вобласці, паведамляе яго прэс-служба. Кіраўнік дзяржавы наведае ААТ "Александрыйскае" і ААТ "Птушкафабрыка Аршанская". Ён азнаёміцца з тэхналагічнымі магчымасцямі новага збожжаўборачнага камбайна "Палессе GS16", а таксама з тэхналагічнымі працэсамі уборкі азімай пшаніцы і жыта.
Паведамляецца, што кіраўнік дзяржавы даведацца, як выконваюцца яго даручэнні па арганізацыі уборкі ўраджаю ў Беларусі ў цэлым, а таксама асобна ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях.
Акрамя таго, будзе абмяркоўвацца выкананні даручэнняў Лукашэнкі па стварэнні сучасных высокапрадукцыйных уборачных камбайнаў.