Лукашэнка — амерыканцам: Беларусь не мае замежных ваенных баз
Беларусь не зацікаўленая ні ў гарачых, ні ў замарожаных ваенных канфліктах, бо размяшчаецца паміж двума буйнымі цэнтрамі сілы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з групай амерыканскіх аналітыкаў, інфармуе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларусь знаходзіцца ў ваенным саюзе з Расіяй, але замежных ваенных баз на тэрыторыі нашай краіны няма. На думку Лукашэнкі, гаворкі аб расійскай ваеннай базе — абсалютна надуманая праблема. "Мы ў ваенна-палітычным саюзе з Расіяй. Будзе тут база ваенная, не будзе — розніцы абсалютна ніякай няма. І мы гэтую базу не размяшчаем тут не таму, што мы хочам вам ці каму-небудзь паказаць, што мы суверэнныя і незалежныя. Мы яе не размяшчаем, бо яна тут не патрэбная. Мы самі, па нашай задуме, ваенным абарончым плане, з Расійскай Федэрацыяй забяспечым тыя функцыі, якія на нас ускладзеныя", — цытуе БЕЛТА яго словы.
Беларускі кіраўнік запэўніў, што нашы вайскоўцы здольныя самі эфектыўна супрацьстаяць любой агрэсіі на тэрыторыі краіны. "Калі б мы гэта не маглі зрабіць, паверце, мы звярнуліся б самі да Расіі, каб яны забяспечылі нам бяспеку. Пакуль такой патрэбы ў нас няма", — запэўніў Лукашэнка.