Лукашэнка анансаваў свае паездкі па Беларусі па праблемных гаспадарках

Лукашэнка анансаваў свае паездкі па Беларусі па праблемных гаспадарках

Аляксандр Лукашэнка анансаваў свае паездкі па Беларусі па праблемных гаспадарках. У панядзелак, 7 жніўня, ён узгадняў шэраг прызначэнняў кіраўнікоў мясцовых органаў улады. Між іншым, стала вядома, што на пасадзе старшыні Аршанскага райвыканкама Леаніда Пянькоўскага, які ў траўні трапіў у скандальную гісторыю, замяніў Аляксандр Пазняк, памочнік кіраўніка дзяржавы і інспектар па Віцебскай вобласці.

Лукашэнка адзначыў, што падчас яго паездак у Брэст, на Магілёўшчыну, а пасля на Віцебшчыну менавіта пытанне пра праблемныя гаспадаркі будзе на першым месцы. Мясцовыя кіраўнікі павінны надаваць увагу ім, але не губляць лішні час. "На забывайцеся, што проста бяздумна ездзіць па раёне, матацца па ўсіх гаспадарках не трэба, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — У вас тры-чатыры, у кагосьці пяць праблемных гаспадарак. Займіцеся імі, гэта ваш твар. Я гэта заўсёды буду памятаць і патрабаваць”.

Лукашэнка заклікаў мясцовых кіраўнікоў выконваць свае паўнамоцтвы ў поўным аб’ёме, аператыўна разабрацца з кадрамі, пакінуць тых, хто можа і хоча працаваць, рэгулярна сустракацца з насельніцтвам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі