Лукашэнка атрымаў ліст з СААЗ: нельга ад іх прапаноў адмахвацца

Лукашэнка атрымаў ліст з СААЗ: нельга ад іх прапаноў адмахвацца

Аляксандр Лукашэнка атрымаў ліст гендырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Пра гэта беларускі кіраўнік распавёў у чацвер на нарадзе ў Палацы Незалежнасці, на якую сабраў усё кіраўніцтва краіны. Яна прысвечана распаўсюду каранавіруса і сітуацыі ў эканоміцы. Па словах Лукашэнкі, СААЗ падзякавала Беларусі за зробленае ў барацьбе з каранавірусам.

"Меры, якія прапанаваны СААЗ, павінны быць абавязкова вывучаны, нельга ад іх адмахвацца,цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Але мы павінны, зыходзячы з комплексу рэкамендацый, нашага вопыту, дзейнічаць адпаведна".

Пры гэтым, падкрэсліў беларускі кіраўнік, "нельга дзейнічаць на авось" і "на ўсялякі выпадак, горш не будзе".

Кіраўнік Беларусі таксама заявіў, што за апошнія чатыры месяцы "свет змяніўся да непазнавальнасці" і яшчэ "не тое будзе". "Саюзнікі, якія на працягу дзесяцігоддзяў адкрывалі межы, гэтыя межы аднавілі за адзін дзень і разбурылі адносіны",цытуе словы Лукашэнкі sb.by. Відаць, маецца на ўвазе беларуска-расійская мяжа.

"Мы не можам цалкам ізалявацца ад уплыву тых працэсаў, якія адбываюцца на планеце, — працягваў Аляксандр Лукашэнка. — Але можам скараціць негатыўнае ўздзеянне на эканоміку і звыклы лад жыцця насельніцтва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі