Лукашэнка: буду біцца, пакуль апошні амапавец і лекар не скажуць: ты ўсё зрабіў

Лукашэнка: буду біцца, пакуль апошні амапавец і лекар не скажуць: ты ўсё зрабіў

Падчас візіту ў Магілёўскую абласную клініку Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, на каго ён разлічвае ў сваёй барацьбе за ўладу ў Беларусі. 

"Ніхто не павінен думаць, што Лукашэнка рукі склаў, і ўсё, ён ужо ўсё кінуў і сышоў. Пакуль апошні амапавец і лекар сапраўдны не скажуць: "Усё, Лукашэнка, ты сваю справу зрабіў", — да таго часу я буду біцца за гэтую краіну. У мяне больш, акрамя яе, нічога няма", — перадае тэлеканал СТБ яго словы. 

Лукашэнка падкрэсліў, што не збіраецца пакідаць краіну: "Я нікуды не пабягу, каб вы ведалі. Нікуды".

Дарэчы, у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону перад сёлетнімі выбарамі Лукашэнка ўжо заяўляў, што не пакіне пасады прэзідэнта: "Я не ўяўляю. Вось я не прэзідэнт... А што рабіць зранку? Усё маё свядомае жыццё ў гэтым, з 38 гадоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі