Лукашэнка даручыў падняць мясцовую сетку дарог да ўзроўню рэспубліканскай
Аляксандр Лукашэнка даручыў падняць мясцовую сетку дарог да ўзроўню рэспубліканскай. У пятніцу кіраўнік дзяржавы наведаў Слуцкі раён. Гаворка ішла найперш пра аднаўленне дарог і пра айчынныя дарожна-будаўнічыя машыны. Лукашэнка паставіў задачу павялічыць колькасць айчынных дарожна-будаўнічых машын. “Няхай пачынаюць. У нас вялізная сетка дарог, яе трэба прыводзіць да ладу, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Калі мы будзем увесь час купляць імпартныя машыны, навошта тады нашае аўтамабілебудаванне?”.
Сёння стала вядома, што ў нашай краіне ў бліжэйшыя гады плануецца адрамантаваць 7 тысяч дарог мясцовага значэння. Паколькі будуць выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, дарожнікі маюць патрэбу ў больш тэхналагічнай тэхніцы.
Фота: president.gov.by