Лукашэнка даручыў скончыць уборку ўраджаю да 7 лістапада

Лукашэнка даручыў скончыць уборку ўраджаю да 7 лістапада

Аляксандр Лукашэнка даручыў скончыць уборку ўраджаю да 7 лістапада. У панядзелак ён заслухаў даклад пра тое, як ідзе завяршэнне восеньскіх палявых работ у Беларусі. Лукашэнка адзначыў, што ўсё ідзе паводле плана, аднак па некаторых накірунках трэба актывізавацца.

“Хацелася б, каб да 7 лістапада гэтыя работы былі праведзены, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Застаецца ў вас крыху кукурузы на зерне, а можа быць, паспееце прыбраць, і крыху буракоў”. Таксама кіраўнік дзяржавы нагадаў прысутным пра тое, што наступным этапам будзе падрыхтоўка глебы да веснавых палявых работ. Паводле слоў Лукашэнкі, “пакуль тут работа арганізавана кепска”. Найлепш сельгасарганізацыі спрацавалі ў Віцебскай вобласці і гэта яго здзівіла.

Аляксандр Лукашэнка анансаваў “сур’ёзную рэформу аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі