Лукашэнка даручыў стварыць "Дзяржфармнагляд", які будзе сачыць за якасцю лекаў
Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць "Дзяржфармнагляд", які будзе сачыць за якасцю лекаў. Новая структура мусіць пачаць дзейнічаць не пазней за 1 траўня 2020 года. Гэта вынікае з указа кіраўніка дзяржавы (№ 499 ад 31 снежня 2019-га), які ў сераду быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ.
Стварэннем Дзяржаўнага фармацэўтычнага нагляду ў сферы абароту лекавых сродкаў зоймецца Міністэрства аховы здароўя. Менавіта яму новая структура і будзе падначальвацца. Што да фінансавання, то яно прадугледжана найперш за кошт адлічэнняў аптэчных сетак.
"Дзяржфармнагляд" мусіць гарантаваць беларусам якасныя і бяспечныя лекі ды не дапускаць патраплення ў аптэкі неякаснага і фальсіфікаванага тавару.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.