Лукашэнка даў старт будаўніцтву мемарыялу ў Трасцянцы

Як заявіў Аляксандр Лукашэнка ў часе цырымоніі, святарным і маральным абавязкам людзей, якія цяпер жывуць, перад загінулымі і святым абавязкам будучых пакаленняў ёсць недапушчэнне рэабілітацыі нацыстаў і іх прыспешнікаў.



“Здавалася б, здзейснены генацыд павінен назаўжды застацца ў памяці чалавецтва, а на вірус карычневай чумы выпрацавацца ўстойлівы імунітэт. На жаль, гэтага не адбылося, — цытуе кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Сёння фашызм зноў уздымае галаву. Некаторыя палітычныя сілы спрабуюць абяліць нацызм, выкарыстоўваюць нацысцкую атрыбутыку, сімволіку, лозунгі. У адпаведнасці са сваімі карыслівымі інтарэсамі перапісваюць вынікі Другой сусветнай вайны”.



З 260 канцлагераў, створаных нацыстамі на тэрыторыі Беларусі, найбуйнейшым месцам масавага знішчэння людзей ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі быў “Трасцянец”. Лагер дзейнічаў у 1941-1943 гадах. Па колькасці ахвяраў ён стаў чацвёртым пасля “Асвенцыма”, “Майданэка” і “Трэблінкі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі