Лукашэнка дазволіў кітайцам прыязджаць у Беларусь без візы на тры дні

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №338. Згодна з ім, як перадае БЕЛТА, грамадзянам Кітайскай Народнай Рэспублікі дазваляецца бязвізавы ўезд і выезд, а таксама транзітны праезд праз тэрыторыю Беларусі і часовае знаходжанне ў краіне на тэрмін да трох сутак.

Такіая мера прадугледжаная для грамадзян Кітая, якія прыбываюць прамымі авіярэйсамі са сваёй краіны, калі ў іх дакументах для выезду за мяжу ёсць дзейная віза дзяржаваў — чальцоў Еўрапейскага саюза або дзяржаваў — удзельніц Шэнгенскай зоны.

Указ набывае моц праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

Фота: belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі