Лукашэнка: Дэкрэт аб дармаедах — гэта толькі першы крок

Наведваючы Слаўгарадскі раён, Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў і нашумелы Дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Па яго словах, асноўная мэта гэтага дэкрэта — прымусіць працаваць гультаёў і дармаедаў.

"Гэта толькі першы крок. Мы людзям паказалі — кожны павінен працаваць. Трэба, каб усё было справядліва. Мы паглядзім, як лепш, і будзем маніторыць сітуацыю. Нам трэба "выцягнуць" з грамадства п'яніц, зладзюг, дармаедаў. гэта сур'ёзная праблема", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з павагай ставіцца да шматдзетных сем'яў. Але і там ёсць адмоўныя прыклады, калі бацькі вядуць амаральны лад жыцця, а дзетак здаюць у дзіцячыя дамы.

Многія з жыхароў Слаўгарада займаюцца вытворчасцю сыроў дома. Яны пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы, ці не залічаць іх у дармаеды. На гэта Лукашэнка заявіў, што не можа быць ніякіх прэтэнзій да людзей, якія сапраўды працуюць.

Хто лічыцца дармаедам, а хто — не (дапоўнена)

"Дэкрэт аб дармаедах" могуць памяняць да канца года. Відэа

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі