Лукашэнка — Домрачавай: Хачу падключыць да цябе маладое пакаленне
31 ліпеня Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў пытанні развіцця біятлона ў краіне з трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай Дар'яй Домрачавай.
Як паведамляе БелаПАН, Лукашэнка, у прыватнасці, пацікавіўся падрыхтоўкай нацыянальнай зборнай да чарговага сезона, а таксама станам біятлонных аб'ектаў.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра свае абяцанні давесці да гатоўнасці спартыўныя аб'екты для трэніроўкі нацыянальнай зборнай — біятлонную трасу ў Раўбічах і лыжна-біятлонную спартыўную базу "Заечая паляна". Лукашэнка сказаў, што літаральна ў бліжэйшыя месяцы ўсё будзе гатова.
Падчас сустрэчы гаворка зайшла таксама аб падрыхтоўцы маладых біятланістаў. Лукашэнка папрасіў спартсменку дапамагчы, каб маладыя біятланісты пераймалі вопыт славутых спартсменаў. "Я буду цябе прасіць і патрабаваў ад кіраўнікоў-біятланістаў, каб да цябе падключылі падрастаючае пакаленне на нейкія трэніроўкі. Ведаеш, калі бяжыць вялікі чалавек, то за ім дзесьці і паглядзець, і прабегчыся, павучыцца ў яго можна, каб яны таксама выйгравалі", — заявіў кіраўнік Беларусі.
Фота — з архіва telegraf.by