Лукашэнка хоча, каб беларусы маглі купіць “і моркву, і буракі, і капусту, яблык”

Лукашэнка хоча, каб беларусы маглі купіць “і моркву, і буракі, і капусту, яблык”

У чацвер, 31 жніўня, Аляксандра Лукашэнку праінфармавалі пра тое, як ідзе апошні этап “бітвы за ўраджай”. Ён прыняў з дакладам віцэ-прэм’ера Міхаіла Русага і міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца. Лукашэнку цікавіла, ці будзе сёлета забяспечана харчовая бяспека нашай краіны. Ён адзначыў, што праблем з гэтым няма ўжо 20 гадоў. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як ідзе ўборка гародніны. “Ці хопіць нам гэтых культур для стварэння стабілізацыйных фондаў? — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Каб народ мог заўсёды купіць і моркву, і буракі, і капусту, яблык і г. д.”.

Русы і Заяц расказалі пра сітуацыю з забеспячэннем кармамі ў жывёла- і птушкагадоўлі, пра тое, як ідзе ўборка бульбы. На Віцебшчыне дагэтуль працягваюць прыбіраць з палёў збожжа, засталося 73 тысячы гектараў.  Па словах міністра сельскай гаспадаркі, сёлета ўраджай збожжа без кукурузы складзе каля 8,1 млн тон. “Гэтага збожжа дастаткова, каб нарыхтаваць харчовыя запасы нашай краіны”, — сказаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі