Лукашэнка хоча, каб людзі плацілі за наступствы пратэстаў у Мінску

Лукашэнка хоча, каб людзі плацілі за наступствы пратэстаў у Мінску

Мінчукі павінныя плаціць за наступствы пратэстаў у сталіцы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 верасня, калі прадстаўляў Андрэя Шведа на пасадзе генпракурора. Па словах кіраўніка Беларусі, ліквідацыя наступстваў беспарадкаў каштуе вялікіх грошай. 

"Пасля ўсіх гэтых пагромаў на вуліцы Мінска, якія нам абыходзяцца ў добрыя грошы, вы ведаеце,што застаецца. І цішыня. Ніхто да гэтага часу аб гэтым не падумаў, і ніхто не заплаціў. А плаціць трэба. Каб людзі разумелі: калі ты нагадзіў, нешта паламаў, калі ласка, аднаві за ўласны кошт", — перадае БЕЛТА яго словы.

У якасці прыкладу пагромаў, напэўна, можна згадаць начальніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова, які асабіста выбіў шкляныя дзверы ў кавярню O'petit. Альбо клумбы на плошчы Незалежнасці, вытаптаныя сілавікамі (на фота ніжэй).

Лукашэнка хоча, каб людзі плацілі за наступствы пратэстаў у Мінску
Патаптаныя клумбы на плошчы Незалежнасці... / БЕЛТА
Лукашэнка хоча, каб людзі плацілі за наступствы пратэстаў у Мінску
...і тыя, хто іх патаптаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі