Лукашэнка: "Хто з вас збіраецца паміраць заўтра? Ніхто! Нават я"

Аляксандр Лукашэнка на форуме "Мінскага дыялогу".
Аляксандр Лукашэнка на форуме "Мінскага дыялогу".

Адказваючы на ​​запрашэнне кожны год наведваць форум "Мінскага дыялогу", Аляксандр Лукашэнка нечакана выступіў з прыгожай антываеннай прамовай.

"Мы пераконваем адно аднаго, які добры мір, як важна, каб гэты мір быў. Вось вы зараз выйдзіце на вуліцу... І ў Канадзе [намёк на ураджэнца Таронта Джэймса Апатурая, намесніка памочніка Генеральнага сакратара НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі, які выступіў на форуме "Мінскага дыялогу" з даволі рэзкай крытыкай Расіі. – Еўрарадыё] гэта можна зрабіць, абсалютна падобная на нас краіна, – сказаў Лукашэнка. – Выйдзіце і паглядзіце навокал: прырода, сонца, паветра добрае, прыгожа. Людзі задаволеныя, што спакойна і мірна. Я не толькі пра сябе кажу, пра Беларусь, а пра любую краіну. Няўжо гэта хочацца некаму разбурыць? Навошта нам гэта трэба? Навошта нам, каб зноў мільёны людзей гінулі? І ўсё гэтым сказана, усё ў простым".

Лукашенко: “Кто из вас собирается умирать завтра? Никто! Даже я”

Кіраўнік Беларусі падтрымлівае тэорыю, згодна з якой новыя вялікія войны здараюцца тады, калі сыходзіць пакаленне, якое памятае жахі папярэдняй вайны – далей ён казаў пра гэта. А потым не абышлося і без кур'ёза, які, напэўна, стане мемам:

"Свет настолькі крохкі, што адзін няправільны крок – і (вось тут прадстаўнік НАТО абсалютна мае рацыю) палыхне страшная вайна. І там ніхто ўжо не будзе размяўляць пра прычыны, ніхто ўжо не будзе размаўляць пра тое, хто вінаваты. Мы будзем забіваць адно аднаго. Навошта, дзеля чаго?! Усё ў простым, і я проста вас хачу павярнуць да гэтага простага, – працягнуў Аляксандр Лукашэнка. – Давайце зробім для людзей – і для саміх сябе, мы ж яшчэ доўга будзем жыць!

Хто з вас збіраецца паміраць заўтра? Ніхто! Нават я, пражыўшы ўжо нямала. Мы хочам жыць!

Давайце будзем жыць, гадаваць дзяцей, адукацыю ім даваць добрую. Давайце будзем ствараць, вось і ўсё. І ў гэтым кірунку трэба рабіць крокі, а не прыгадваць, хто што зрабіў, і хто куды рушыў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі