Лукашэнка і Пуцін дамовіліся пра цану на газ для Беларусі на 2022 год
Падчас сустрэчы 13 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся, што ў 2022 годзе цана на газ для Беларусі застанецца такой самай, як сёлета.
"Было вырашана, што цана на газ для Беларусі ў 2022 годзе не будзе індэксаваная і захаваецца на ўзроўні 2021 года", — перадае ТАСС словы прэс-сакратар расісйскага кіраўніка Дзмітрыя Пяскова.
Сёлета пастаўкі расійскага газу для Беларусі каштуюць 128,5 долара за 1 тысячу кубаметраў.
Таксама Лукашэнка і Пуцін дамовіліся, што Крэмль выдаць Беларусі новыя крэдыты ў сувязі з падатковым манеўрам у Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.