Лукашэнка і Пуцін ізноў стэлефанаваліся і абмеркавалі пастаўкі нафты
31 снежня адбылася чарговая тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Як адзначае прэс-служба беларускага кіраўніка, ініцыятарам перамоваў стаў расійскі бок.
Пуцін павіншаваў Лукашэнку з надыходам Новага года. Пасля гэтага размова перашла на эканамічныя пытанні.
"У працяг і развіццё ўчорашняй размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тэму паставак вуглевадародаў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на пастаўкі нафты ў Рэспубліку Беларусь", — перадае БЕЛТА заяву прэс-службы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.