Лукашэнка: калі будзе жыллё, кадры не будуць уцякаць

Лукашэнка: калі будзе жыллё, кадры не будуць уцякаць

13 снежня падчас наведвання Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць жыллём лекараў і работнікаў сацыяльнай сферы. "Галоўнае — гэта жыллё, цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Калі будзе жыллё, назаўсёды знікне праблема з адтокам кадраў".

Лукашэнка згадаў пра праведзены аналіз сітуацыі не толькі ў сферы аховы здароўя, але таксама ў адукацыі і спорце. Высветлілася, што людзі заклапочаныя жыллёвым пытаннем.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што галоўныя задачы беларускай медыцыны — гэта павелічэнне працягласці жыцця людзей, а таксама павышэнне яго якасці. Важнай з'яўляецца і падрыхтоўка высокакваліфікаваных і канкурэнтаздольных спецыялістаў.

"Выпадковых людзей сярод медыкаў быць не павінна", падкрэсліў Лукашэнка.

На сустрэчы са студэнтамі-медыкамі будуць уздымацца і іншыя важныя пытанні.

Лукашэнка: калі будзе жыллё, кадры не будуць уцякаць
БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі