Лукашэнка хоча нацыяналізаваць прадпрыемствы, з якіх сыходзіць замежны бізнес
Аляксандр Лукашэнка ў Талачынскім раёне / president.gov.by
Замежны капітал не зможа вывесці свае грошы з беларускіх прадпрыемстваў. Аляксандр Лукашэнка агучыў такую пагрозу падчас паездкі ў Талачынскі раён Віцебшчыны, перадае БЕЛТА.
У прыватнасці, гаворка ішла аб праекце прыватнай кампаніі ў сферы драўлянага домабудавання ў Коханаве. Лукашэнка паабяцаў разгледзець фінансавую падтрымку праекта.
Кіраўнік Віцебскай вобласці Субоцін сказаў, што такі ж праект прапаноўвалі літоўцы. На згадку пра замежных інвестараў Лукашэнка адрэагаваў вельмі рэзка: "Каб я блізка не бачыў вашых больш тут літоўцаў, фінаў ды іншых. Мы ведаем, як яны заходзілі і як яны пакідалі ўсё і павыходзілі. Мы ведаем гэта. І цяпер, не хачу называць прадпрыемства, ужо мне сігналізуюць, што адны збеглі, фіны. А літоўцы бегаюць, шукаюць, як гэта, каб не кінуць прадпрыемства, а яго добра прадаць. Дык вось яны павінны ведаць, што ніхто нічога не прадасць з замежным капіталам. Гэта будзе нацыяналізавана. Вось і ўсё".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.