Лукашэнка лічыць, што АДКБ выкарыстоўваецца недастаткова

Лукашэнка лічыць, што АДКБ выкарыстоўваецца недастаткова

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы выкарыстоўваецца не ў поўнай меры. Пра гэта ён паведаміў 9 лютага на сустрэчы з генсакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам у Мінску.

Па словах Лукашэнкі, АДКБ — гэта арганізацыя, якая павінна дэманстраваць рашучасць па абароне бяспекі сваіх чальцоў. Таксама ён лічыць, што надзею на бяспеку павінны адчуваць суседзі АДКБ, перадае БЕЛТА.

Беларускі кіраўнік паведаміў, што ён абмяркоўваў гэтыя пытанні на апошняй сустрэчы з кіраўніцтвам Расіі — Уладзімірам Пуціным і Дзмітрыем Мядзведзевым:

Лукашэнка: "Мы з прэзідэнтам Расіі, напэўна, больш за палову часу абмяркоўвалі гэтыя важныя пытанні нашай бяспекі: усё, што адбываецца на заходнім напрамку, усё, што на поўдні ў нас з Украінай звязана, Сірыя — гэты вялікі клубок, адносіны Расійскай Федэрацыі з Турцыяй. Я гэта не хаваю, таму што, сапраўды, турбуе ўжо не толькі Расію, галоўнага рэгіянальнага гульца, але на нас гэта непасрэдна адлюстроўваецца".

У адказ Мікалай Бардзюжа заявіў, што ў краінах АДКБ сітуацыя стабільная — асабліва калі яе параўнаць з Еўропай і Блізкім Усходам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі