Лукашэнка: Людзі скардзяцца, што цэны скачуць

Лукашэнка: Людзі скардзяцца, што цэны скачуць

22 жніўня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якую быў сабраны “эканамічны штаб краіны” (прэм’ер-міністр, віцэ-прэм’еры, кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта, Нацбанка, Савета Рэспублікі, Камітэта дзяржкантроля). Гаворка ішла пра найбольш актуальныя пытанні развіцця эканомікі Беларусі. Лукашэнка адзначыў, што нарада — планавая, раней было вырашана праводзіць яе штоквартальна з палітычным, эканамічным і сілавым блокамі.

На сённяшняй нарадзе Аляксандр Лукашэнка паставіў перад прысутнымі некалькі пытанняў. Яго цікавілі “рэальныя магчымасці выканання гадавых паказчыкаў”, сітуацыя з заробкамі, на рынку працы (“па-ранейшаму прадпрыемствы працягваюць больш звальняць, чым прымаць на працу”), з кантролем за цэнамі.

“З аднаго боку, інфляцыя знаходзіцца ў рамках, значна ніжэйшых за прагрозныя, і гэта добра, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Аднак, з другога боку, людзі скардзяцца, што цэны адкрыта скачуць па асобных пазіцыях. Да прыкладу, па леках, па асобных хлебабулачных вырабах. Хай трохі, але ваганні такія ў наяўнасці”.

Лукашэнка лічыць, што яго ўводзяць у зман — на паперы ствараюцца новыя працоўныя месцы, а колькасць людзей, занятых у эканоміцы, скарачаецца.

Лукашэнка: Людзі скардзяцца, што цэны скачуць
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі