Лукашэнка: Людзям усё роўна, якая інфляцыя, іх хвалюе рост цэн на 8-10% за год

Лукашэнка: Людзям усё роўна, якая інфляцыя, іх хвалюе рост цэн на 8-10% за год

У пятніцу, 2 сакавіка, у Доме ўраду Саўмін дае справаздачу аб выніках працы беларускай эканомікі ў 2017 годзе. Прысутнічаюць не толькі прэм’ер, міністры, але і кіраўніцтва Нацбанка, аблвыканкамаў, гарадскіх і раённых выканкамаў, буйных прадпрыемстваў, банкаў. Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове крытыкуе ўрад, кіраўнікоў абласцей, найперш па пытанні заробкаў і працаўладкавання людзей.

“Людзям усё роўна, якая ў нас у краіне сярэдняя інфляцыя, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Яны робяць высновы па цэнах на тавары, якія купляюць кожны дзень. А там рост як мінімум на 8-10% за год. А калі паслугі сюды дадаць, то і больш, а не 4,5% ці 6%. Таму рост коштаў для насельніцтва па-ранейшаму з’яўляецца праблемай нумар адзін. Маё патрабаванне да кіраўніка Нацбанка, як і 4 месяцы таму, — скарачэнне інфляцыйных чаканняў”.

Лукашэнка патрабуе ад ураду і Нацбанка агучыць зразумелую і канкрэтную праграму далейшых дзеянняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі