Лукашэнка: Мы ніколі не будзем сябраваць з любой краінай супраць Расіі

Лукашэнка: Мы ніколі не будзем сябраваць з любой краінай супраць Расіі

Мы ніколі не будзем сябраваць з любой краінай супраць Расіі, як і з іншымі краінамі супраць Латвіі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 лютага падчас сустрэчы ў Мінску з прэм’ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам.

“Мы прытрымліваемся практыкі і палітыкі не ствараць праблем нашым суседзям, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Не трэба, каб суседзі на цябе коса глядзелі. Мы з гэтага сыходзім і ў дачыненні да Літвы, Латвіі, Эстоніі. Мы ніколі вас не папракнулі ў тым, што вы ўступілі ў Еўрапейскі саюз. Наадварот, спрабуем з гэтага атрымаць карысць, мы рады, калі ў вас атрымліваецца. Але вы павінны дакладна разумець, што Расія для нас не проста дружалюбная краіна — там жыве братэрскі нам народ".

Пры гэтым беларускі кіраўнік прызнаў наяўнасць праблем у адносінах з Расіяй. Аднак адносіны з РФ выгадныя Беларусі “і з эканамічнага пункту погляду”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. “Еўрасаюз і Расія — наш асноўны рынак”, — сказаў ён.

Лукашэнка падчас сустрэчы выказаў спадзяванне на значнае паляпшэнне адносін з Латвіяй. На актывізацыю супрацоўніцтва спадзяецца і латвійскі прэм’ер. Дарэчы, падчас візіту ў нашу краіну Марыс Кучынскіс збіраецца наведаць Парк высокіх тэхналогій.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі