Лукашэнка: Мы ніколькі чагосьці там не спалохаліся (відэа)
Кіраўнік Беларусі 8 красавіка праводзіць пасяджэнне Савета бяспекі. Яно прысвечанае чэмпіянату свету па хакеі і ўкраінскім падзеям.
Падчас свайго выступу Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў арганізаваць бяспеку на травеньскім чэмпіянаце, не дастаўляючы нязручнасцяў гасцям. Па яго словах, галоўнае — не дапусціць ніякіх правакацый.
Асобна кіраўнік дзяржавы згадаў пра падзеі ва Украіне. "Адразу хачу папярэдзіць: мы ніколькі чагосьці там не спалохаліся. Спалоху ў вачах і на тварах чальцоў Савета бяспекі, як я бачу, няма", — перадае interfax.by словы Лукашэнкі.
Ён заявіў, што Беларусь павінна зрабіць свае высновы з украінскіх падзеяў.
Фота — president.gov.by