Лукашэнка расказаў, як падкормліваў булачкамі "пацаначку" Азаранку (відэа)
12 верасня кіраўнік Беларусі наведаў у Мінску Гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, ён пастаянна падкормліваў будучую зорку сусветнага тэнісу булачкамі.
"Мы з Азаранкай разам пачыналі ў тэніс гуляць. Яна пацаначкай была і за Цяцерынам бегла: пакажыце, як прэзідэнт у тэніс гуляе. Я казаў: "Сяргей, булачкі ёй занясі, пакармі". І ён яе ўвесь час падкормліваў з нашага рацыёну, што мы з сабой бралі туды вячэраць", — перадае словы Лукашэнкі тэлеканал СТВ.
Лукашэнка тэнісістам: трэніруйцеся ў маёй рэзідэнцыі, "асабліва зімой"