Лукашэнка: на наступным тыдні раскажам пра злівы ў тэлеграм-каналах
Аляксандр Лукашэнка абяцае на наступным тыдні расказаць пра "злівы ў тэлеграм-каналах". "На ваша здзіўленне, будзе цікава",— заявіў ён падчас наведвання "Гомсельмаша". Верагодна, Лукашэнка мае на ўвазе аўдыёзапісы размоў асобаў, падобных на яго прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант і галоўнага трэнера яго хакейнай каманды, кіраўніка Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава.
Аляксандр Лукашэнка абяцае "раскрыць падрабязнасці". У тым ліку і пра аўдыёзапіс, які датычыць затрымання Рамана Бандарэнкі, які пасля памёр у бальніцы. "Не час, пацярпіце крыху.., — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Усё будзе дакладзена вам у лепшым выглядзе — што адбылося, як адбылося, хто гэта арганізоўваў і гэтак далей".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.