Лукашэнка надаў званні кіраўнікам сілавых ведамстваў
Рашэнне было прынятае 7 траўня.
7 траўня Аляксандр Лукашэнка надаў чарговыя воінскія і спецыяльныя званні кіраўнікам сілавых ведамстваў. Пра гэта інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Так, міністр абароны Андрэй Раўкоў і старшыня КДБ Валерый Вакульчык атрымалі званне "генерал-лейтэнант". Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч атрымаў званне "генерал-лейтэнант міліцыі". Генерал-лейтэнантам унутранай службы стаў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. Генеральны пракурор Аляксандр Канюк атрымаў званне "дзяржаўны саветнік юстыцыі першага класа".
Фота — Reuters