Лукашэнка нагадаў Пуціну пра Пскоўшчыну, Смаленшчыну і Браншчыну

Гаворачы пра меркаванні, што пасля Украіны Расія можа забраць частку тэрыторыі Беларусі ці ўсю нашу краіну, Аляксандр Лукашэнка назваў гэта "поўнай лухтой".

Кіраўнік дзяржавы прыгадаў, як аднойчы пажартаваў з Уладзімірам Пуціным. Лукашэнка яму нагадаў, што калісьці пскоўскія, смаленскія і бранскія землі належалі Беларусі. "Таму давядзецца падзяліцца!" — сказаў Лукашэнка Пуціну. Ён падкрэсліў, што гэта жарт, што Беларусь на гэтыя землі цяпер не прэтэндуе.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі