Лукашэнка: Нам трэба, як разынкі з булкі, павыкалупваць правакатараў

Лукашэнка: Нам трэба, як разынкі з булкі, павыкалупваць правакатараў

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра "маршы недармаедаў" і запатрабаваў навесці ідэальны парадак у Беларусі. "Некаторыя заяўляюць: я прыходзіў на плошчу і яшчэ прыйду. На плошчу чалавеку нельга забараніць хадзіць. Падключыцеся да гэтай працы, паколькі гэтая праца праваленая ў Мінску, абласных, буйных гарадах. Вызначце ў гарадах тую плошчу, на якую людзі могуць прыйсці і выказаць сваё меркаванне. Там будуць начальнікі вертыкалі ўлады", — перадае прэс-служба яго заяву на сённяшняй нарадзе.

Па версіі Лукашэнкі, правакацыі на падобных мітынгах могуць праводзіць "майданутыя" беларусы, якія ездзілі ў Кіеў. Каб не здарылася бяды, кіраўнік дзяржавы заклікаў чыноўнікаў навучыцца весці дыялог з людзьмі. 

"Мы не супраць шэсцяў, дэманстрацый. Мы і на дзяржаўным узроўні гэта праводзім (нядаўна да Дня міліцыі правялі). Людзям для выяўлення сваіх меркаванняў таксама павінна быць адведзена сваё месца, як у развітых краінах Захаду. Хай туды прыходзяць і выказваюць уласнае меркаванне. І калі яны паклікалі туды начальніка, значыць, ён там павінен быць. І крый божа гэтага начальніка хтосьці там абразіць. Міліцыя павінна адфіксаваць падобную абразу і прыняць самыя жорсткія меры", — патлумачыў кіраўнік Беларусі свой сцэнар вулічных мітынгаў.

Таксама ён запатрабаваў увесці жорсткую адказнасць за парушэнні: "Нам трэба, як разынкі з булкі, павыкалупваць правакатараў. І адказваць яны павінны па ўсёй строгасці закона".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі