Лукашэнка наведае Расію з працоўным візітам
6 снежня Аляксандр Лукашэнка наведае Расію з працоўным візітам, паведамляе яго прэс-служба. Ён прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД. Яны пройдуць у Санкт-Пецярбургу.
На перамовах кіраўнікоў краін ЕАЭС абмяркуюць лічбавы парадак дня Саюза, а таксама фармаванне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў.
На нефармальным саміце СНД будуць падведзеныя вынікі супрацоўніцтва ў гэтым годзе. Таксама кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць выкананне дасягнутых раней дамоўленасцяў.