Лукашэнка надаў генеральскія званні пяці палкоўнікам

Лукашэнка надаў генеральскія званні пяці палкоўнікам

29 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб наданні генеральскіх званняў, інфармуе БЕЛТА.

Палкоўнікі Аляксандр Навуменка, Андрэй Федзін і Аляксандр Панфёраў атрымалі чарговае вайсковае званне генерал-маёра.

Палкоўнікам міліцыі Івану Кубракову і Аляксандру Астрэйку нададзена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.

А начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэй Кавальчук атрымаў персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі