Лукашэнка падпісаў указ аб будоўлі комплексу, якой будзе займацца кампанія з ААЭ
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу "Паўночны бераг" у Мінску. Інвестпраектам будзе займацца кампанія з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, будаўніцтвам зоймецца "Рыверсайд Дэвелапмэнт Холдынгз Лімітэд". Адзіная інфармацыя пра кампанію з такой назвай на англійскай мове — гэта фірма, створаная ў... 2021 годзе.
Пры дапамозе гэтай таямнічай кампаніі плануецца прыцягнуць інвестыцыі на 10 мільярдаў рублёў.
Раней паведамлялася, што "Паўночны бераг" будзе развіваць Emaar Properties, яшчэ раней — што пры дапамозе Dana Holdings. Еўрарадыё распавядала, што кіраўнік Emaar Properties, арабскі мільянер, чамусьці працуе дырэктарам у невялікай мінскай кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.