Лукашэнка падпісаў указ аб пераводзе дзяржаўнага жылля ў фонд арэнднага

Да гэтай даты яшчэ можна скарыстацца правам на прыватызацыю.



Паводле ўказа, службовыя, спецыяльныя службовыя, асобныя віды сацыяльных кватэр/памяшканняў пераводзяць у арэнднае жыллё. У дзяржаўным жыллёвым фондзе застаюцца жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання, жыллё ў інтэрнатах ды інш. Да 1 красавіка 2014-га ў фонд памяшканняў камерцыйнага выкарыстання перавядуць заселеныя службовыя, спецыяльныя службовыя жылыя памяшканні, некаторыя віды спецыяльных жылых памяшканняў.



Дакументам замацоўваюцца "базавыя" прынцыпы пастаноўкі грамадзян на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, і прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонда.



Больш падрабязна пра змест указа кіраўніка дзяржавы можна прачытаць тут.
 

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі