Лукашэнка пагражае ІП: Сертыфікаты — гэта толькі першы крок!

Лукашэнка пагражае ІП: Сертыфікаты — гэта толькі першы крок!

Ужо сёлета іпэшнікаў чакаюць не толькі сертыфікацыя тавараў, але і іншыя змены. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 лютага, калі прымаў з дакладам міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб ужо сёлета ў роўных умовах працавалі ўсе гандлёвыя структуры — дзяржаўныя і прыватныя, замежныя і айчынныя.

"І не глядзіце на забастоўкі нейкіх іпэшнікаў ці яшчэ кагосьці. Мы дакладна дамовіліся летась! Мы не пацаны, каб нас вадзіць за нос, тым больш мяне. Мы дамовіліся — у гэтым ключы трэба дзейнічаць", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

"Трэба разумець, што тыя, хто завозіць сюды разнастайнае рыззё, і нават добрай якасці, калі б гэта было з Турцыі, Кітая, Расіі, і іншае — трэба разумець: усё, што мы завезлі да сябе адтуль, мы настолькі ж загубілі сваю эканоміку, лёгкую прамысловасць. Не будзе яна развівацца. Тым больш без дакументаў, без сертыфікатаў. Слухайце! Гэта ж мы ўзаконьваем бандытызм, злачынцаў! Адных ловім, саджаем, а іншым дазваляем", — мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Таксама Лукашэнка паведаміў, што сертыфікацыя тавараў — гэта толькі першы крок. Ужо сёлета будуць уведзеныя іншыя патрабаванні. "Тавар, таваратранспартная накладная, усе суправаджальныя дакументы, сертыфікацыя — прыязджай, гандлюй. Няма гэтага — гандляваць не будзеш", — заявіў беларускі кіраўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі