Лукашэнка: палітычная шпана перапісвае старонкі Вялікай Айчыннай вайны

7 траўня Аляксандр Лукашэнка выступіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Падчас свайго выступу ён адзначыў, што гісторыю трэба паважаць і нельга прыстасоўваць да сучаснасці з мэтай рэйтынгаў, апраўдання памылак і пралікаў у палітыцы.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што ў 90-я гады мінулага стагоддзя на постсавецкай прасторы значна аслабілі ўвагу да Перамогі і пераможцаў. "У нашых краінах, якія ўтварыліся на папялішчы Савецкага Саюза, з'явілася палітычная шпана, якая вырашыла перапісаць старонкі гісторыі і Вялікай Айчыннай вайны пад дыктоўку заходніх рэвізіяністаў і мясцовых нацыяналістаў", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

"Сучасную моладзь спрабуюць пераканаць у тым, што не фашысты развязалі тую страшную вайну, а Савецкі Саюз, называюць герояў Супраціву і партызан бандытамі, а памагатых нацыстаў і паліцаяў — патрыётамі. Гэтыя так званыя патрыёты палілі людзей і іх дамы цэлымі вёскамі і гарадамі, гвалтавалі жанчын, забівалі дзяцей і старых", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі нікому не дазволілі фальсіфікаваць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны.

Ігар Кузняцоў: А лінія Сталіна — гэта не фальсіфікацыя гісторыі?

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі