Лукашэнка паляцеў у Сочы на перамовы з Пуціным
Раніцай 14 верасня Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Сочы на перамовы з Уладзімірам Пуціным. Гэта першая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі пасля прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне. У іх за гэты час былі выключна тэлефонныя размовы.
Перамовы ў Сочы пройдуць на фоне масавых пратэстаў у Беларусі, якя працягваюцца больш за месяц. Маштабная акцыя прайшла ў Мінску і ў рэгіёнах у нядзелю. Напярэдадні Bloomberg паведаміў, што расійскае кіраўніцтва ў шоку ад маштабаў беларускіх пратэстаў.
На мінулым тыдні прэс-служба прэзідэнта Расіі паведаміла, што па выніках перамоў прэс-канферэнцыя не плануецца. Лукашэнка і Пуцін не збіраюцца падпісваць ніякіх дакументаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.