Лукашэнка параіў сельскай гаспадарцы зарабляць грошы

Лукашэнка параіў сельскай гаспадарцы зарабляць грошы

2018 год у сельскай гаспадарцы Беларусі пройдзе пад знакам навядзення парадку і культуры земляробства. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 верасня падчас паездкі ў Клецкі раён. Там ён знаёміўся з восеньскімі палявымі работамі.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў работнікаў сельскай гаспадаркі зарабляць грошы.

"Больш не разлічвайце на вялікія грошы і капітальную падтрымку. Год добры, зарабляйце грошы. Мы павінны сканцэнтраваць сродкі на меліярацыйных, культурна-тэхнічных работах. Трэба даводзіць да ладу краіну і нарэшце цвёрда паставіць пытанне па рэкультывацыі былых фермаў", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі