Лукашэнка: Пастаянна адпраўляем ў СІЗА дзясятак-паўтара начальнікаў

Лукашэнка: Пастаянна адпраўляем ў СІЗА дзясятак-паўтара начальнікаў

13 лістапада падчас прыняцця кадравых рашэнняў Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выказаўся на тэму карупцыі. Як інфармавала Еўрарадыё, ён даў згоду на прызначэнне чатырох старшынь гарадскіх і раённых выканкамаў, двух намеснікаў старшынь аблвыканкамаў, некалькіх намеснікаў і першых намеснікаў міністраў, двух рэктараў і двух гендырэктараў прадпрыемстваў. Былі прызначаны чатыры амбасадары, у тым ліку і ў Расіі (Уладзімір Сямашка).

"Барацьба з карупцыяй — гэта непахіснае маё патрабаванне і мае дзеянні з першага дня майго прэзідэнцтва, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Не таму, што я хачу падацца такім крутым. Пытанне не ў гэтым. Карупцыя з'ядае ўсё. Гэта — іржа".

Па словах кіраўніка дзяржавы, беларусы не пагодзяцца з несправядлівасцю і "ніколі не даруюць начальнікам крадзяжу, казнакрадства, хабарніцтва і іншых карупцыйных праяў". Аляксандр Лукашэнка назваў з'яву, якую лічыць "ненармальнай": "Колькі б я ні казаў, але пастаянна мы адпраўляем у следчы ізалятар дзясятак-паўтара начальнікаў за год".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што "лепш [быць] бядней, але на волі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі