Лукашэнка паведаміў пра выпадак каранавіруса ў сваёй Адміністрацыі
У Адміністрацыі прэзідэнта быў выяўлены выпадак каранавіруса. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка распавёў падчас паездкі ў Смалявіцкі раён 19 красавіка.
Пасля наведвання Свята-Дабравешчанскай царквы кіраўнік дзяржавы размаўляў з настаяцелем храма — гэты сюжэт паказалі на тэлеканале АНТ.
Лукашэнка прызнаўся, што ў Беларусі існуе вялікая праблема з тэставаннем на COVID-19. У гэты момант да іх наблізіўся кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка.
"О, жывы! У яго ў прыёмнай чалавек захварэў. Жывы-здаровы! Пратэставалі — усё нармальна. А то гвалт: паміраюць і іншае", — паведаміў беларускі кіраўнік.
Дарэчы, і сам Лукашэнка, і ўсё яго атачэнне былі без масак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.