Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі
У святочным віншаванні кіраўнік дзяржавы нагадаў, якую вялікую цану наш народ заплаціў за перамогу над нацызмам.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з 70-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У святочным віншаванні ён прыгадаў тых, хто набліжаў Дзень Перамогі на фронце і ў тыле, у партызанскім руху. Лукашэнка згадаў і пра ахвяраў вайны, пра вялікую цану, якую наш народ заплаціў за перамогу над нацызмам.
"Бяспрыкладны гераізм, выяўлены старэйшым пакаленнем ў гады ваеннага ліхалецця, будзе і надалей служыць маральным арыенцірам для нашай моладзі. Гэтая Перамога дала нам магчымасць спакойна жыць і працаваць на карысць роднай Айчыны", — гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, сёння Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Маскве. 9 траўня ён будзе прымаць ваенны парад у Мінску.