Лукашэнка павіншаваў Парашэнку з перамогай на выбарах
Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Шматвяковыя традыцыі дружбы і ўзаемнай падтрымкі, гістарычнае адзінства нашых народаў складаюць трывалы падмурак для развіцця ўсебаковага і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", — цытуе віншаванне БЕЛТА.
Лукашэнка адзначыў, што "Беларусь заўсёды была і застаецца для Украіны надзейным суседам" і што "для нас важна, каб Украіна была стабільнай і моцнай дзяржавай".
Кіраўнік Беларусі таксама пажадаў Пятру Парашэнку поспехаў ва ўмацаванні адзінай і квітнеючай Украіны.
Нагадаем, у панядзелак Парашэнка прызнаўся, што ў яго "даўнія і добрыя адносіны з Аляксандрам Рыгоравічам [Лукашэнкам]". Ён заявіў на брыфінгу ў Кіеве, што яго асабісты прыклад "павінен пераканаць Аляксандра Лукашэнку, што сумленная перамога і падтрымка ўсяго свету — гэта тое, да чаго варта імкнуцца".
Фота — ria.ru